П'ятниця, 19.04.2024, 23:09
Історія та гуманітарні дисципліни
Головна | Реєстрація | Вхід Вітаю Вас Гість | RSS
Меню сайту



QBN.com.ua
Головна » Статті » Історія України » Литовсько-Польська доба

Носевич В. ВКЛ ад узнікнення да Крэўскай уніі
ВКЛ ад узнікнення да Крэўскай уніі
(аўтарскі варыянт тэкста для 2-га тома «Гісторыі Беларусі» у 6 тамах)

Своеасаблівасцю ранніх этапаў гісторыі ВКЛ з’яўляецца параўнальная нешматлікасць дакументальных сведчанняў, асноўны масіў якіх быў уведзены ў навуковы ўжытак яшчэ ў ХІХ ст., і разам з тым вялізная колькасць тлумачэнняў і інтэрпрэтацый. Высновы, да якіх прыходзяць даследчыкі, часам аказваюцца супрацьлеглымі. Гэта адбываецца не столькі таму, што наяўных фактаў недастаткова для адназначных высноў, колькі з прычыны няпоўнага іх уліку. Адстойваючы тую ці іншую канцэпцыю, аўтары схільныя да недаацэнкі, а то і да поўнага ігнаравання тых фактаў, якія не вельмі стасуюцца з іх пазіцыяй. Таму аргументы, якія выкарыстоўваюцца для падмацоўвання той ці іншай канцэпцыі, уяўляюць сабой мноствы, якія перасякаюцца толькі часткова.

Галоўнай задачай на сёння застаецца адсячэнне тых канцэпцый, якія несумненна супярэчаць фактам – незалежна ад таго, які ідэалагічны груз нясуць гэтыя канцэпцыі і як яны ўпісваюцца ў сучасную кан’юнктуру. Ва многіх выпадках чыстыя факты, сабраныя разам без адвольнай фільтрацыі, гавораць самі за сябе і не патрабуюць складаных тлумачэнняў. Але некаторыя моманты невідавочныя і патрабуюць пэўнай рэканструкцыі, з прыцягненнем не толькі логікі, але і інтуіцыі. Такая інтэрпрэтацыя не можа не насіць суб’ектыўнага характару. Усё ж здаецца, што наконт агульнага зместу працэсаў, якія адбываліся ва Усходняй Еўропе ў ХIII–XIV стагоддзях, зараз ужо можна прыйсці да пэўнага кансенсусу.

Этнічная і геаграфічная тэрміналогія

У вачах сучаснікаў дзяржава, вядомая пад скарочанай назвай «Вялікае княства Літоўскае» ці абрэвіятурай ВКЛ, складалася з двух галоўных кампанентаў – Літвы і Русі. Тытулатуры «дзедзіч Літвы і Русі», «Вялікае княства Літоўскае і Рускае» і да т.п. дакументальна зафіксаваны ў першай палове XIV ст., пры Гедыміне,[1] хаця ўзніклі, магчыма, раней. Неабходна перш за ўсё вызначыцца з этнічнай тэрміналогіяй. Хоць гэта і рабілася неаднаразова, шэраг пытанняў тым не менш застаецца.

У калянавуковых колах Беларусі даволі пашырана думка аб тым, што гістарычная назва «Літва» не мела дачынення да продкаў сучасных літоўцаў, а тычылася альбо цалкам аславяненай (хоць і зыходна балцкай) тэрыторыі,[2] альбо ўвогуле этнасу славянскага паходжання.[3] Дзякуючы падбору фактаў, адвольна вышмаргнутых з агульнага кантэксту, такія версіі робяць уражанне на недасведчаных чытачоў. Але аб тым, што мова тагачасных літоўцаў была незразумелай рускім, непасрэдна згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» (Літва аднесена да «иных языков»)[4] і ў Валынскім (Іпацьеўскім) летапісе пад 1255 г., калі літоўцы ў войску Рамана Данілавіча «по своискы рекоуще Янда, взъıвающе богы своя Андая и Дивирикса и вся богы своя поминающе»[5].Тое, што гэтая мова належала менавіта да балцкіх і была амаль тоесная жамойцкай («адна і тая ж мова і адны і тыя ж людзі»), вызначаецца ў лісце Вітаўта да імператара Сігізмунда ў 1420 г.[6] У другой палове XV ст. аб гэтым жа пісаў польскі храніст Ян Длугаш, адзначаючы ў мове як літоўцаў, так і жамойтаў («самагітаў») аднолькавыя рысы, якія прыпісваў іх лацінскаму паходжанню (магчыма, меліся на ўвазе характэрныя канчаткі на –ас). Крыху далей ён пісаў, што «літоўцы, самагіты і яцьвінгі, хаця і мелі розныя найменні і падзяляліся на многа родаў, утваралі тым не менш агульнае цэлае».[7]

На пачатку XIII ст. назва «Літва» ахоплівала шэраг княстваў на чале з самастойнымі дынастыямі, сярод якіх адна дынастыя лічылася «старшай». Прадстаўнікі ўсіх гэтых дынастый, пералічаныя ў Валынскім летапісе пад 1219 г., названы «літоўскімі князямі», што дазваляе акрэсліць агульны абшар, на які пашыралася назва «Літва». Непасрэдна названы два пляменныя княствы, уладары якіх дзейнічалі сумесна са «старэйшымі»: Жамойць і Дзевалтва (Дзяволтва). Апрача таго, дзве княжацкія дынастыі, Рушкавічы і Булевічы, прыгаданы без пазначэння іх уладанняў.

У іншых крыніцах XIII ст. неаднаразова прыгадваецца геаграфічная вобласць Нальшчаны. Двойчы яна ўпамінаецца ў «Ліфляндскай рыфмаванай хроніцы»: каля 1228 г. (Alsen у складзе Літвы) і ў 1250 г. (Nalsen асобна ад Літвы).[8] У падробленай грамаце Міндоўга 1260 г. (як лічыцца, подпісы на ёй захаваліся з сапраўднага прататыпу) прыгадваецца яго родзіч Гердзень Нальшчанскі (Gerdine de Naise).[9] У Валынскім летапісе Нальшчаны прыгадваюцца пад 1260 і пад 1264 г.,[10] а ў 1268 г. пад пратэктарат рыжскага архібіскупа перайшоў літоўскі нобіль Суксе «de provincia Nalsen».[11] У дакуменце рыжскага архіепіскапа ў 1254 г. прыгадваецца таксама зямля Упіта («terra Opiten»), сумежная з Земгаліяй,[12] а ў вышэйзгаданай грамаце Міндоўга 1260 г. сярод яго родзічаў названы «Parbuse de Nere».[13] Гэтая Нера, магчыма, была іншым варыянтам назвы Дзевалтвы (невядомай крыжацкім крыніцам) і паходзіла ад літоўскай назвы р. Віліі – Нярыс (Вілію ўпамінае як «fluvio Nare» Петр з Дусбурга). [14] Больш позняя традыцыя, адлюстравная ў беларуска-літоўскіх летапісах XV–XVI стст., лічыла цэнтрам Дзевалтвы г. Вількамір (суч. Укмерге). Недалёка ад яго вядома старажытнае паселішча Дзявілтоў, якое, напэўна, і дало назву Дзевалтоўскай зямлі, гэтак жа, як паселішча Упіта – Упіцкай зямлі.

Разам з тым у напісанай прыблізна ў 1225–1227 гг. хроніцы Герныха Латвійскага[15] пры апісанні паддзей 1210-х гг. не згадваюцца ні Жамойць, ні Нальшчаны і Дзевалтва, якія павінны былі непасрэдна межаваць з уладаннямі крыжакоў, а толькі Літва. Гэтак жа «Ліфляндская рыфмаваная хроніка», прыгадваючы асноўныя балцкія народы і землі, побач з куршамі, селамі, земгаламі і інш. называе адну Літву.[16] Гэта можа сведчыць аб тым, што палітычнае аб’яднанне паўсамастойных княстваў было ўжо даволі моцным, альбо аб тым, што не менш моцнай была этнічная самасвядомасць, якая аб’ядноўвала іх усе.

У сярэдзіне XIII ст. існаваў яшчэ адзін сэнс назвы «Літва». У больш вузкім сэнсе яна адносілася толькі да непасрэдных уладанняў Міндоўга (родавай вотчыны старшай дынастыі?) і знаходзілася недзе на поўдзень ад Нальшчанскай зямлі, бо праз апошнюю ішоў паход ліфляндскага ландмайстра на «Літву» ў 1250 г.[17] У 1258 г. татары пры руху з поўдня паслядоўна «воеваша земли Литовьскую и Нальшчаньскую», а ў 1264 г. з бацькоўскай Літвы рушыў на скарэнне мяцежных Нальшчан і Дзевалтвы сын Міндоўга Войшалк.[18] Гэта было, здаецца, апошняе ўпамінанне Літвы ў вузкім сэнсе. Верагодна, пасля паходу Войшалка Нальшчаны, Дзевалтва і, магчыма, Упіта трапілі пад непасрэдны кантроль вялікага князя і страцілі палітычную адметнасць, атрымаўшы той жа статус, што і родавая вотчына Міндоўга.
ПЕРЕЙТИ НА СТОРІНКУ МАТЕРІАЛУ

Категорія: Литовсько-Польська доба | Додав: chilly (03.03.2009)

Як качати з сайту


[ Повідомити про посилання, що не працює

Права на усі матеріали належать іх власникам. Матеріали преставлені лише з ознайомчєю метою. Заванташивши матеріал Ви несете повну відповідальність за його подальше використання. Якщо Ви є автором матеріалом і вважаєте, що розповсюдження матеріалу порушує Ваші авторські права, будь ласка, зв'яжіться з адміністрацією за адресою ukrhist@meta.ua


У зв`язку з закриттям сервісу megaupload.com , та арештом його засновників частина матерійалу може бути недоступна. Просимо вибачення за тимчасові незручності. Подробніше

Переглядів: 1839
Форма входу
Логін:
Пароль:
Пошук
Друзі сайту
Статистика
Locations of visitors to this page

IP






каталог сайтів



Онлайн усього: 1
Гостей: 1
Користувачів: 0
Copyright MyCorp © 2024